Правіла вясны

Правіла вясны

01 апреля 2011, 08:00
513
Вясновыя эцюды

Чуў некалі ад старых людзей прыказку пра птушак: «Зіма гуртуе, а вясна паруе», і не зусім разумеў яе сэнс. Толькі зараз, у сталасці гадоў, упэўніўся: людзі падмецілі трапна. Аседлыя птушкі: вераб`і, сінічкі, сарокі і іншыя — зімой кучкуюцца то сем`ямі, то гуртамі — як-ніяк, разам жыць весялей і начаваць цяплей. І з выраю большасць птушак вяртаецца чародамі. Хаос, гам у гуртах гракоў, шпакоў, качак, у гусіных і жураўліных згуртаваннях.
Але гэта часова. Як толькі вясна дыхне цяплом, адразу ж усё птаства спарваецца. Глянеш: на дрэве сядзяць — удваіх, кормяцца — парай, ляцяць — па двое. Птушыныя пары — правіла вясны.
Вясна прыйшла, трэба думаць аб гнёздах. У адзіночку дом не пабудуеш, таму і шчыруюць птушкі парамі. Ды і, як ва ўсіх жывых, працяг роду — ад пары.