Няхай і шэры дождж маросіць,

Няхай і шэры дождж маросіць,

08 апреля 2011, 08:00
Автор:
413

* * *
Няхай і шэры дождж маросіць,
Няхай ад холаду трасе,
Калі душа любоўю росіць
І бачыць свет ва ўсёй красе,
Не сумна нават ў адзіноце —
Шчымліва сэрца тарахціць —
Так добра мроіцца ў самоце:
Каханым быць і проста жыць.
І проста верыць, захапляцца,
Любіць прыроду і людзей,
Абходзіць камяні, не чапляцца,
Глядзець на скруху весялей…
Няхай і шэры дождж маросіць,
Але пакуль ты малады
Любоў няхай на крылах носіць
І не скідае праз гады.