Вуліца Якуба Коласа

Вуліца Якуба Коласа

08 апреля 2011, 08:00
868
Адна з вуліц у Мікашэвічах будзе насіць імя Якуба Коласа.

Такое рашэнне прынята сесіяй гарадскога Савета дэпутатаў. Дарэчы, на будынку чыгуначнага вакзала ёсць мемарыяльная дошка, якая нагадвае жыхарам горада, што ў 1947 годзе Мікашэвічы наведаў народны паэт Беларусі Якуб Колас. Паэт выступіў перад жыхарамі як дэпутат Вярхоўнага Савета БССР ад Мікашэвіцкай выбарчай акругі.

Як гаворыць гісторыя, тады да яго звярнуліся работнікі і выхаванцы Мікашэвіцкага дзіцячага дома за дапамогай у набыцці грузавога аўтамабіля. Просьба не засталася без увагі, і праз некаторы час дзетдомаўцам была выдзелена необходная тэхніка…