Напярэдаднi свята

Напярэдаднi свята

15 апреля 2011, 08:00
461
ў гандлёвыя пункты фiлiяла «Грамадскае харчаванне» Лунiнецкага райспажыўсаюза пачне паступаць святочная хлебабулачная прадукцыя. Яе можна будзе набыць ужо з 20 красавiка.

Акрамя таго, традыцыйна будуць арганiзаваны выставы-продажы кулiнарных кандытарскiх вырабаў у некаторых гандлёвых кропках прадпрыемства. Брыгадзiр кандытарскага цэха Алена Нiканаўна Ярмольчык расказвае:

— У гэтым годзе да свята распрацавана некалькi вiдаў вялікоднай прадукцыi: каравай цукровы з пасыпкай у форме (300, 400 г), выкрунтас з пасыпкай у форме (400 г), каравай цукровы з крыжыкам (100 г) i каравай з разынкамі (па-руску — изюм) (400 г). Да слова, прадукцыя будзе прадстаўлена даволi разнастайная. Кожны каравай па-свойму вылучаецца не толькi ўзорам i аб`ёмам, але i маляўнічымi формамi-ўпакоўкамi, рознымi святочнымi пасыпкамi… Колькасць прадукцыi будзе залежаць ад заявак.

Последние новости