“Зімнія яблыкі”

“Зімнія яблыкі”

15 апреля 2011, 08:00
566
Пад такой, крышачку экзатычнай, назвай творчы клуб “Муза” выдаў 33-ці нумар свайго аднайменнага альманаха.

Паэтычны зборнік склалі каля паўсотні вершаў Вольгі Грыдзюшка, вядомага на Лунінеччыне паэта і педагога. Гэта чацвёртая кніга Вольгі Сцяпанаўны (раней былі “Кассиопея”, “Шчаслівы сон” і “Время цветов” — гэтыя зборнікі выходзілі ў серыях «Галасы Лунінеччыны» і «Лунінецкая муза»). Тэматыка твораў дастаткова разнастайная: ад захаплення хараством беларускай прыроды да разваг аб сутнасці чалавечай душы, аб пошуку свайго сапраўднага месца ў жыцці. І, вядома ж, шырока прадстаўлена такая неад`емная тэма жаночай лірыкі, як каханне. Прычым аўтарка здолела знайсці свае, нетрывіяльныя словы і вобразы…

Последние новости