Крылатая мурашка
29 апреля 2011, 08:00

Крылатая мурашка

Поделиться

Прыемна было ісці светлым красавіцкім днём па лясной дарозе. Пахла разагрэтай смалой, навокал чуўся птушыны спеў, а з-пад мінулагодняй лістоты і хваёвай ігліцы то тут, то там прабівалася розная маладая зелень.

Стаміўшыся, прысеў на паваленае дрэва. Зрэдку па зямлі поўзалі рудыя мурашкі. Але адна, што паўзла па ствале дрэва, на якім я сядзеў, прыцягнула асаблівую ўвагу: яна была з крыламі.

Спыніўшыся, неяк дзіўна выгнулася, лапкамі і сківіцамі пачала церабіць адно крылца, і яно адвалілася. Гэтак жа мурашка пазба-вілася і ад другога. На ствале засталіся ляжаць два бліскучыя празрыстыя крылцы.

Я здагадаўся: зараз сезон першых мурашыных шлюбаў. І гэта самка пасля шлюбнага аблёту вярталася дадому ў мурашнік, каб працягваць свой мурашыны род.