Ладзіла свята «БелТІЗ»
У пятнiцу, 6 мая, у актавай зале раённага аддзялення ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Перамогі.

Перад прысутнымi выступiлi старшыня ГА «БелТIЗ» Iван Фёдаравiч Баўкуновiч i дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Тамара Нiчыпараўна Патурай, якія павiншавалi ветэранаў, уручылi iм кветкi, святочныя паштоўкі, а таксама прадуктовыя наборы ад ААТ “Лунiнецкi малочны завод”.
Святочнаму настрою спрыяла і выступленне ансамбля «Палеская крынiца».