У ЛЯСНЫМ ЗАЦІШКУ

У ЛЯСНЫМ ЗАЦІШКУ

01 июня 2011, 13:52
490
Цалуюць ласкава і смачна Вярбовыя каточкі пчолы.

Вясны святое абуджэнне —

Птушыны спеў

грыміць наўкола.

Ляткі гасцінна прыадкрылі

На дрэвах дуплы

ды шпакоўні.

А жаўрукі,

званочкі ўзяўшы,

Сінечу неба

звонам поўняць.

Смарчок

у шапачцы памятай,

Бы гномік,

вылез з-пад ігліцы

І слухае той гам птушыны

Ў абдымку

з сіняй медуніцай.