Здзейснілі надзеі

Здзейснілі надзеі

У адборачным туры раённага агляда-конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні “Надзея-2011” прынялі ўдзел прыкладна паўтары сотні салістаў і калектываў. У заключным, фінальным туры, які адбыўся ў першы дзень мая, у Свята працы, у Лунінецкім гарадскім Доме культуры, выступілі дваццаць шэсць самых лепшых з іх. Конкурс праходзіў у дзвюх узроставых катэгорыях: ад 6 да 14 гадоў (дзесяць фіналістаў) і ад 15 да 26 гадоў (шаснаццаць фіналістаў).

Чым парадавалі самадзейныя артысты шматлікую аўдыторыю гледачоў, аматараў эстраднай песні? У першую чаргу, даволі высокім агульным узроўнем выканання, адсутнасцю пошасці і вульгарнасці, якія зараз пануюць у сучаснай эстрадзе, безумоўнымі артыстычнымі здольнасцямі многіх спевакоў. Крыху засмуціла яўная перавага рускамоўных песень, але былі і беларускія, і нават французская.

Гран-пры былі прысуджаны вельмі прыгожаму і дасціпнаму дзявочаму дуэту “Пацеха” з Палескага СДК і салісту Ільі Каплічу (Рэдзігераўскі СДК, вёска Манасеева). Ілья вельмі лірычна і душэўна выканаў цудоўную песню беларускіх аўтараў “Рэчанька” (“Гаю мой,не кліч…”). У спалучэнні з прыгожым касцюмам у народным стылі ён стварыў на сцэне вобраз сапраўднага беларускага юнака, якога хвалююць многія праблемы сучаснага жыцця. Першыя месцы: сярод малодшых заняла Алеся Дзікавіцкая (Любачын), сярод старэйшых – Дзіна Багданец (Лунін). Другія месцы: сярод малодшых – ансамбль “Маленькія шляхцічы” (Лунінец), сярод старэйшых – Вольга Касач (Дзятла-вічы). Трэція месцы: сярод малодшых – Ганна Макаед (Лобча), сярод старэйшых – Ксенія Корчык (Лунін). Прызамі глядацкіх сімпатый адзначаны канкурсанткі з Палескага СДК Ангеліна Карульская і Дар’я Яворская. Усе фіналісты атрымалі дыпломы журы.

Адзначым зладжаную творчую працу падчас арга-нізацыі гэтага складанага мерапрыемства калектыва Лу-нінецкага гарадскога Дома культуры, раённага метадычнага цэнтра аддзела культуры, Палаца культуры “Граніт”, сельскіх устаноў культуры.