Прыемнае захапленне
Акуратны домік на вуліцы Пяцяры ў Лунінцы прыцягвае погляд. І перш за ўсё прыгажосцю разнастайных кветак і садовых дрэўцаў.

Вольга Іванаўна Паўловіч вырошчваннем кветак захапляецца даўно. І для іх адводзіць большую частку прыдамавой тэрыторыі.
Толькі ружаў высаджана каля 70 відаў, а яшчэ нарцысы, люцікі, півоні, флёксы. Таксама будзе квітнець да восені 21 гатунак хрызантэм, 50 відаў лілій. А яшчэ такія кветкі, як прымулы, рэзухі, абрыветкі. Усіх і не пералічыш.
У садзе растуць грушы, яблыні, персікі, абрыкосы, смародзіна, маліна, алыча і ішыя садовыя дрэвы.
Такое хараство ў двары стварае прыгажосць і ў душы.