Гэта выпадак, калі свавольны конь, запрэжаны ў воз, чагосьці спужаўшыся або проста «здуру» набірае шалёную хуткасць, і тады гаспадар не можа даць рады. Конь становіцца некіруемым. На жаль, часта разбіваецца воз, а то і горш…
Р.S.Такая сітуацыя цяпер у нас з цэнамі.
Пенсія і кампенсацыя
Ростам цэн на тавары і прадукты дзяржава выцягнула ўсе людскія запасы грошай. Цяпер з той грашовай масы дабавілі пенсію, плацяць кампенсацыю.
Р.S. Лічы, была костка з мясам, мяса аб’елі, а костку вярнулі.
Подзвіг?
Цана на паліва павысілася. Праз дзень кіраўнік дзяржавы зрабіў зніжку на 600-700 рублёў. І вось дзяржаўныя СМІ не змаўкаюць, гавораць пра гэта.
Р.S. Такая карціна, быццам подзвіг вялікі здзейснены.