Традыцыйная сустрэча
Аўтаклуб раённага аддзела культуры завітаў у нядзелю, 12 чэрвеня, у Дрэбскую бібліятэку-клуб.
Перад жыхарамі вёскі ўжо не першы раз выступіў фальклорны ансамбль “Крынічанька” (кіраўнік Валянціна Георгіеўна Коваль). Ансамбль выконваў народныя песні рознага характару — і жартоўныя, і лірычныя. Пётр Богдан і Вольга Сыцэвіч павесялілі гледачоў байкамі.
Публіка прыязна ўспрыняла выступленне артыстаў, якое доўжылася больш за паўтары гадзіны, запрашала іх прыяз-джаць у Дрэбск часцей.