Візіт міністра
29 июня 2011, 09:17

Візіт міністра

Неардынарнай падзеяй у культурным жыцці нашага раёна стала наведванне Дварэцкага ЦСДК міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам Паўлавічам Латушкам.
Поделиться

Сустракалі госця хлебам-соллю, кошыкамі з клубніцамі і спевамі мясцовага ансамбля “Вандроўнікі”. Былі арганізаваны цікавыя выставы твораў выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў і Цэнтра культуры і народнай творчасці в.Вулька 1.

Міністр гаварыў пра захаванне культурнай спадчыны Беларусі, аб ролі культуры ў гарманічным выхаванні асобы, падтрымцы творчай моладзі, развіцці мовы і літаратуры, пра новую дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2011-2015 гг. Павел Паўлавіч падзякаваў за плённую працу работнікаў культуры нашага раёна, адказаў на пытанні прысутных.