Жывыя традыцыі

Жывыя традыцыі

29 июня 2011, 09:42
653
13 чэрвеня ў выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра адбыліся выстава работ майстроў народнай творчасці Лунінецкага раёна.

Таксама быў паказ траецкага абраду “Ваджэнне Куста” з цыкла “Рухі зямлі” ў выкананні двух калектываў Лунінеччыны — фальклорнага калектыву “Лабчанка” Лобчанскага СДК (кіраўнік Настасся Якавец) і аўтэнтычнага гурту Дзятлавіцкага ЦСДК (кіраўнік Мікалай Яскевіч).

У ходзе правядзення абраду быў уручаны каравай начальніку абласнога ўпраўлення культуры Р.Р.Бысюку. Настасся Якавец выканала некалькі ўласных знакамітых баек, “Світанак” праспяваў песню “Беларус нідзе не прападзе”, а Галіна Брэзіна прачытала свой верш “Троіца”. Па-майстэрску вяла праграму загадчыца аддзела традыцыйнай культуры АГКЦ Ларыса Быцько. Лунінецкім артыстам уручаны падзяка ад абласнога кіраўніцтва і салодкія падарункі.