Мітынг. Музыка. Спорт

Мітынг. Музыка. Спорт

Па традыцыйнай праграме прайшло ў Лунінцы святкаванне Дня Незалежнасці.

Адкрылася свята ўрачыстым мiтынгам у скверы ля абеліскаў Славы. На ім выступiлi старшыня райвыканкама В.М.Агiевiч, старшыня райсавета ветэранаў Н.П.Лазiцкая, выпускнiца СШ №1 Кацярына Дземiдовiч. У выкананнi вучняў прагучалi вершы на роднай мове. Прайшло традыцыйнае ўскладанне кветак да абеліскаў і магіл герояў.

Святочны канцэрт распачаў народны хор ветэранаў вайны i працы «Спадчына». Выступілі таксама народны ансамбль песнi i музыкi «Шляхцiчы», музычны ансамбль «Маленькiя шляхцiчы», народны ансамбль песнi «Вандроўнiкi», народнае аматарскае аб`яднанне «Свiтанак», народны ансамбль песнi «Сустрэча» i дзiцячы танцавальны ансамбль «Абiсаль».

На стадыёне «Палессе» прайшла спартыўная праграма. У спаборнiцтвах па мiнi-футболе каманда «Информ-прогулки» перамагла каманду «Гудкi» («ПЭМ») з лiкам 6:3. У армрэслiнгу прызёрам стаў Вiталь Грабовiч, у дартсе — Уладзiмiр Юрцэвiч, у гiравым спорце — Аляксандр Грабовiч.

У вячэрняй музычнай праграме выступiлi дыпламанты раённага конкурсу эстраднай песнi «Надзея-2011» разных гадоў i салiсты Лунiнецкага ГДК. Выхаванцы Лунiнецкага ЦДТ прадставілі лiтаратурна-гульнёвую кампазiцыю. Напрыканцы прагучаў блок тэматычных аўтарскiх песень у выкананнi салiста ВIА «Старая калекцыя» Дзмiтрыя Гарошкi. У ГДК была разгорнута выязная чытальная зала цэнтральнай і дзіцячай бібліятэк.