Жанна Літвіна: Патрабуем ад улады тлумачэння збіцця журналістаў
11 июля 2011, 17:00

Жанна Літвіна: Патрабуем ад улады тлумачэння збіцця журналістаў

Беларуская асацыяцыя журналістаў жорстка асуджае збіццё, затрыманне і атручванне слёзацечным газам удзельнікаў акцыі супрацоўнікамі сілавых органаў 3 ліпеня ў Мінску і іншых гарадах Беларусі
Поделиться

Рэпарцёры, якія знаходзі-ліся на месцы падзеяў пры выкананні службовых абавязкаў, мелі пры сабе журналісцкія пасведчанні і не маглі быць затрыманыя, не толькі апынуліся ў пастарунках, але і былі незаконна пазбаўленыя ад-знятага матэрыялу.

— Інакш як гвалтоўнае ўмяшальніцтва ў дзейнасць журналістаў расцэньваць гэтыя ўчынкі проста нельга, — кажа старшыня БАЖ Жанна Літвіна. — Маўклівы загад, што нельга дапусціць, каб журна-лісты стваралі «карцінкі», каб яны фіксавалі ўсё тое, што адбываецца. Магчыма брутальнае ўмяшальніцтва звязана з гэтым. Мы звярнуліся да міністра ўнутраных спраў з патрабаваннем правесці службовае расследаванне, выявіць вінаватых, наогул давесці да супрацоўнікаў нормы заканадаўства, нормы Канстытуцыі, па якіх журналісты маюць права прысутнічаць у месцах масавых мерапрыемстваў, грамадска важных падзеяў.

У часе маўклівай акцыі пратэсту ў розных гарадах Беларусі было затрымана некалькі сот чалавек, сярод іх і журналісты. У Мінску супрацоўнікі ў цывільным прымянілі супраць рэпарцёраў слёзацечны газ.