Здымку — 70 гадоў

Здымку — 70 гадоў

Лахва перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны налічвала 546 двароў, 1.840 жыхароў, трэць якіх складалі яўрэі.

Па нядзельных і святочных днях там было мнагалюдна, вёўся бойкі кірмаш, гандаль ішоў ў шматлікіх лаўках і кіёсках.

Адзін з такіх момантаў напярэдадні вайны адлюстраваў фотааматар Фёдар Іванавіч Шулякевіч.

Паабапал местачковай плошчы месціліся яўрэйскія будынкі. У час вайны ў іх размяшчалася гета. Пры паўстанні 3 верасня 1942 года яўрэі падпалілі гэтыя дамы, каб пад прыкрыццём дымавой заслоны вырвацца на волю.

Р.S. На 1.01.2011 года ў Лахве 544 двары, 1.329 жыхароў.