Адна рука дала, а другая — адабрала

Адна рука дала, а другая — адабрала

04 августа 2011, 09:58
478
Наспела патрэба купіць 39 лістоў шыферу.

Думаю: “Пенсія — 704 тысячы рублёў, ліст шыферу каштуе 22 тысячы, значыць, выйдзе за пенсію 32 лісты”.

Шыферу ў магазіне не аказалася. Прыйшлося чакаць. Пакуль чакаў новага завозу ў краму, атрымаў чарговую пенсію з дабаўкай. Падлічыў: выйдзе 36 лістоў. Ай, добра!

І вось новы завоз шыферу. Я — туды. А ліст па 35 тысяч. Падлічыў: 798000:35000 = 22 лісты.

Дзяржава не дура: адной рукой дала, а другой — адабрала. Ды й не мала!