«Купалле» ў Палескім

Такiмi словамi зазывалi гасцей на Купальскае свята вядучыя Алеся Наварыч i Дзмiтрый Шыш. На плошчы Палескага СДК разгарнулася цудоўнае тэатралiзаванае дзеянне, у якiм прымалi ўдзел таленавiтыя ўдзельнiкi мастацкай самадзейнасцi Палескага СДК. Яны танцавалi, спявалi, а потым разам з гледачамi выбiралi самую прыгожую дзяўчыну-Купалiнку.
Прыгожае ўбранне плошчы, народныя касцюмы, спевы i галоўны атрыбут — купальскае вогнішча — надавалi святу нейкую таямнiчую прыгажосць.
Спадабалася таксама дзецям i дарослым гульнявая праграма, якую правяла Вольга Кабарыха, мастацкі кіраўнік Палескага СДК. Без салодкiх прызоў не засталiся і гледачы.
Спевы падарылі гледачам Рэната Пазейчук, дуэт Данiiл Ускоў i Арцём Карпiнчык, Алiна Кучук, Даша Яворская, Вольга Кабарыха, Алеся Наварыч, Валерыя Валынчыц, Таццяна Ускова i жаночы ансамбль Палескага СДК. Шмат прыемных уражанняў падарылi юныя спявачкi з суседнiх вёсак — Ангелiна Зiновiк, Алена Якiмовiч, Вольга Валодзiна i Дзiна Багданец.
Смех і песні гучаць хай да зор,
Разгарайся, іскрыся, купальскі касцёр!