Ліццё пераходзіць на аўтаматыку

Ліццё пераходзіць на аўтаматыку

04 августа 2011, 09:46
486
Напярэдадні прафесійнага свята - Дня металурга -  у чыгуналіцейным цэху акцыянернага таварыства “Палессеэлектрамаш” заканчваюцца апошнія наладачныя работы для сумеснай эксплуатацыі дацкага і нямецкага абсталявання.

Але плавільшчык Сяргей Яновіч пакуль яшчэ ўручную знімае шлак з разлівачнай печы.

Некалькі дзён назад зроблены першы запуск аўтаматычнага разлівачнага ўстройства. Цяпер жа тут разлічваюць перайсці на пастаянны цыкл работы.

Імпартнае абсталяванне дазволіць цэху павялічыць выпуск фасоннага ліцця, павысіць прадукцыйнасць працы, а разам з гэтым і фінансавыя паступленні.

Крок за крокам ідзе мадэрнізацыя на прадпрыемстве.