Выхаванне казкай
04 августа 2011, 15:08

Выхаванне казкай

Бадай, самым эфектыўным сродкам у выхаванні малых дзетак з’яўляецца чытанне кніг, а найперш казак перад сном.
Поделиться

Чым больш бацькі размаўляюць з малым, чым часцей чытаюць яму, тым хутчэй ён пачынае ўспрымаць на слых прасцейшыя фразы і моўныя навыкі малога развіваюцца нармальна. І адным з важнейшых фактараў развіцця мовы дзіцяці і яго светаўспрымання з’яляецца чытанне казак на ноч.

У казак шмат і іншых пераваг. Напрыклад, яны дапамагаюць дзіцяці стаць паслухмяным, вясёлым, абуджаюць цікаўнасць. Казкі расшыраюць кругагляд, упарадкоўваюць свет малога. Свет у казках пабудаваны проста: існуе выразная мяжа паміж дабром і злом. Сочачы за дзеяннямі персанажаў, малы перажывае за лёс станоўчых герояў, эмацыянальна выказвае свае думкі, што вельмі ўздзейнічае на развіццё мовы. Казкі паляпшаюць мазгавую дзейнасць, развіваюць мысліцельныя здольнасці і фантазію дзіцяці. А калі вы навучылі малога карыстацца алоўкамі ці фарбамі, то станоўча праяўляецца адлюстраванне ў малюнку.

Не ўпусціце час — бярыцеся за кніжку і чытайце казкі перад сном, і чым у ранейшым узросце пачнеце, тым выйгрышней.

Паважаныя чытачы! Мы чакаем вашых зваротаў у рубрыку «Парады дзеда Няфеда». Дасылайце лісты на адрас: 225644, г.Лунінец, вул.Фрунзе, 12 або [email protected]