Чыгунка славіцца людзьмі

Чыгунка славіцца людзьмі

05 августа 2011, 07:00
633
7 жніўня –Дзень чыгуначніка

Станцыя Лунінец і ў гэты нялёгкі час, дзякуючы намаганням калектыву, спраўляецца з заданнямі. Калі ўзяць пагрузку, то за 6 месяцаў яна ўзрасла ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года. У тонах павысілася на 112,2 %.

Скарочаны прастой транзітных вагонаў без апрацоўкі і з апрацоўкай. А вось з мясцовымі ёсць недапрацоўкі. Ды і заданні па статнагрузцы і выгрузцы не выкананы. Праўда, павялічылася сярэдняя вага цягніка.
А вось з заданнямі па цяжкавагавых і доўгасастаўных цягніках станцыя не справілася. І гэта не толькі віна калектыву — адбілася агульная сітуацыя ў краіне.