Іван Макаловіч
09 августа 2011, 12:53

Іван Макаловіч

Раскажыце, калі ласка, аб людзях, якія нарадзіліся на Лунінеччыне і якія дабіліся значных поспехаў у розных сферах дзейнасці. Іван Макаловіч, в.Дубаўка
Поделиться

Нарадзіўся 20 верасня 1940 года ў вёсцы Дубаўка Лунінецкого раёна. Скончыў Белерускі дзяржаўны універсітэт (1966). Кандыдат гістарычных навук. Тэма дысертацыі: «Друк Беларусі ў барацьбе за паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці (1971-1980 гг.)».

Пасля заканчэння школы з ліпеня 1959 года працаваў у мясцовым калгасе імя Фрунзе. Потым служыў у Савецкай Арміі (1959-1962). Пасля заканчэння факультэта журналістыкі з 1966 па 1973 гады працаваў літаратурным супрацоўнікам, загадчыкам аддзела прамысловасці, будаўніцтва і транспарту абласной газеты «Мінская праўда».

УВ 1973 годзе стаў слухачом Вышэйшай партыйной школы пры ЦК КПСС. Пасля яе заканчэння прыходзіць у газету «Звязда». Загадвае аддзеламі будаўніцтва, навукі і вучэбных устаноў, прапаганды. У 1981 назначаецца намеснікам рэдактара. А праз 5 год узначальвае газету «Звязда».

У перабудовачныя гады (1989-1990) быў старшынёй Дзяржаўнага камітэта па друку. Затым становіцца галоўным рэдактарам творчай студыі «Фото и жизнь». Пасля заснавання выдання Вярхоўнага Савета Беларусі  газеты «Народная газета» займае пасаду намесніка галоўнага рэдактара (1990-1995).

Пасля вызвалення галоўнага рэдактара “Народнай газеты” Іосіфа Сярэдзіча, апошні стварае ўласнае выданне – газету “Народная Воля”. І Іван Макаловіч зноў намеснік галоўнага рэдактара, але ўжо газеты «Народная воля».

Член Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі (1986-1990); старшыня Саюза журналістаў Беларусі (1986-1990); сакратар Саюза журналістаў СССР (1987-1990); член праўлення Беларускага камітэта міру (з 1987); намеснік старшыні таварыства «Беларусь — Польшча» (з 1987); адзін з заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва» (1995-1999).

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1987); медалём «За добрасумленную рацу»; у азнаменаванне 100-годдзя з дня нараждэння У.І.Леніна (1970); сярэбраным медалём ВДНГ (1983); залатым Ганаровым знакам агенцтва Інтэрпрэс (Польшча).

Жанаты, мае двух сыноў.