Бедныя мае грошыкі…
12 августа 2011, 07:00

Бедныя мае грошыкі…

У бытнасць Савецкага Саюза грашовай адзінкай для ўсіх, беларусаў і ўкраінцаў, літоўцаў і рускіх, з`яўляўся рубель, і, раскіданыя лёсам па ўсёй краіне, мае сваякі і сябры карысталіся рублямі. І кошт той валюты для ўсіх нас быў роўны.
Поделиться

Але разваліўся Саюз, мы сталі жыць у розных дзяржавах; і цяпер кожны з нас мае свае грашовыя знакі.
Прыязджаюць тыя сябры ды сваякі іншы раз сюды, на радзіму ў госці, сустракаемся, параўноўваем кошт грошай — і становіцца крыўдна: за Аляксееў з Расіі рубель я даю сваіх 200 рублёў, за Адамаву з Луганска грыўню — 620, за Сцяпанава з Таліна еўра — 7.000, а за Міколаў за Даўгаўпілса лат — аж 10.000 рублёў. Як я збяднеў! А расходзіліся ж на роўных.