Наша рэчаіснасць у лічбах
12 августа 2011, 07:00

Наша рэчаіснасць у лічбах

Поделиться

Прамысловасць

За паўгода прамыславікі раёна ўсіх форм уласнасці, як паказвае статыстыка, спрацавалі ў цэлым нядрэнна. Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, вырас да такога ж перыяду мінулага года на 144,4%. Хаця запасы гатовай прадукцыі да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці склалі 51,6%.
Што выраблялася на прадпрыемствах раёна? Электрарухавікі пераменнага току, плёнкі палімерныя, піламатэрыялы, дзвярныя і аконныя блокі, паркет, зборныя жалезабетонныя канструкцыі і вырабы, трубы жалезабетонныя, нярудныя будаўнічыя матэрыялы, швейныя вырабы, мяса і субпрадукты, каўбасы, мясныя паўфабрыкаты, масла з сметанковага малака, цэльнамалочная прадукцыя, сухое абястлушчанае малако, хлеб, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы.

Жывёлагадоўля

Рэалізацыя жывёлы і птушкі ў жывой вазе зменшылася. Яна склала 97,2% да такога ж перыяду мінулага года. Малака таксама надоена менш — 96,3% да паўгоддзя 2010 года. Хаця колькасць кароў і свіней павялічылася і склала: кароў — 102,4%, свіней — 110%.

Жыллё

Заданне на 2011 год — 58 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы. За паўгода ўведзена 31% да задання. Хаця ў параўнанні да такога ж перыяду мінулага года гэты паказчык складае 64%.

Будаўніцтва

Аб’ём падрадных работ вырас у параўнанні з паўгоддзем 2010 года на 120,7%.  Прадпрыемствы дзяржаўнай формы ўласнасці — 127,5%, прыватнай — 115,6%.

Знешнегандлёвы таваразварот

Аб’ём знешняга гандлю таварамі вырас за студзень 2011 года да такога ж перыяду мінулага года на 145,8%. Прычым, экспарт перавышае імпарт. Хаця ўвоз тавараў значна павялі-чыўся і склаў аж 184,1%. Экспарт узрос толькі на 127,7%.
Куды ж вывозілася наша прадукцыя? У краіны СНД, ЕўраАзЭС, Мытнага саюзу (Расія, Казахстан), Украіну, Германію, іншыя краіны ЕС і г.д.
Найбольшы рост імпарту з Германіі (у 5,3 разы), краін ЕС (у 3,4 разы) і па-за СНД (ў 3,2 разы), Украіны (114,9%).

Дэмаграфічная сітуацыя

За студзень-май 2011 года нарадзілася 347 немаўлят (летась — 361). Памерла 448 (летась — 480). Прычыны: хваробы сістэмы кровазвароту, новаўтварэнні, няшчасныя выпадкі, атруты, траўмы.
Шлюбы: 152 (летась — 167). Скасаванні шлюбаў: 126 (летась — 92). Прыехала ў раён: 546 чалавек (летась — 510). З’ехала з раёна: 636 чалавек (летась — 584).

Па матэрыялах дадатка да даклада «Сацыяльна-эканамічнае становішча Брэсцкай вобласці ў студзені-чэрвені 2011г.» па Лунінецкім раёне падрыхтаваў Андрэй Вышынскі, «ИП»

Последние новости