Лясок

Лясок

Я хачу расказаць пра маленькі кавалачак лесу, які расце побач з нашым домам, бліжэй да гарадской лазні.

На першы погляд, ён амаль зусім не прыкметны. Я штодзень хаджу міма яго ў школу ці ў краму. І кожны раз любуюся лясочкам. Якія прыгожыя клёны, высокія сосны! А колькі разнастайных шышак! Я шмат разоў збірала іх для ўсялякіх вырабаў. Думаю, не толькі мне падабаецца гэтае зялёнае хараство. Тут можна сустрэць і выхавальніц з дзеткамі, і маладых мам з каляскамі.

Але я часцей стала бачыць другое: п’яных людзей, шумныя кампаніі. Яны пакідаюць пасля сябе столькі бруду і смецця, што вельмі непрыемна робіцца. Я яшчэ павадзі-ліся ставіць тут машыны, хоць за тры крокі ад лесу — прыгожая стаянка. Дык не, трэба абавязкова ў лесе! Людзі не разумеюць, што робяць.

Як яго зберагчы, гэты лясок? Спачатку, я думаю, трэба прыбраць смецце, павесіць шыльду з папярэджаннем, каб не смяцілі, не палілі вогнішчаў, не разбуралі птушыныя гнёзды. Паставіць вакол больш сметніц.

Вельмі хочацца зберагчы зёляны куточак каля нашых шматпавярховак. Каб дыхаць свежым паветрам і ў горадзе…