20 добрых спраў

20 добрых спраў

Пад такім дэвізам 24 жніўня у Сарнах Ровенскай вобласці праходзілі ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя незалежнасці Украіны. Па запрашэнні сарненскіх журналістаў удзел у святочных мерапрыемствах прыняў і галоўны рэдактар “Информ-прогулки” Андрэй Вышынскі.

Скажу, што сувязі лу-нінецкіх і сарненскіх журналістаў не парываюцца і да гэтага часу. Нагадаю, што яшчэ ў савецкі перыяд нашыя раёны спабор-нічалі, падводзілі вынікі, абменьваліся дэлегацыямі. Асабліва цеснымі былі культурныя сувязі. На жаль, зараз такія абмены зведзены амаль да нуля.

Адна з выстаў

Таму было цікава паназіраць, што ж новага з’явілася ў культурным жыцці сарненцаў. Кідаліся ў вочы нацыянальныя вышыванкі. І не толькі на выставах, але і на гараджанах — сталых і малых. Вышытыя ручнікі, сурвэткі, абрусы, кашулі, паясы, спадніцы.

Малююць дзеці

Найбольш прыйшліся да спадобы выставы пасялковых і сельскіх культурных і для вольнага часу комплексаў пад агульнай назвай “20 добрых спраў”. Яны былі аформлены ў нацыянальным стылі, а 20 фота расказвалі, што было зроблена значнага ў кожным годзе незалежнасці. Кожная выстава мела сваё адметнае адценне, паказвала непаўторнасць малой радзімы, невялікага куточка роднага краю.

Выступаюць самадзейныя артысты

І, як звычайна (падобнае адбываецца і ў нас), былі адкрыты асабісты турнір па хуткіх шахматах, фінал Кубка Сарненскага раёна па футболу, дзіцячыя праграмы і гульні, выступленні прафесійных і самадзейных артыстаў, святочны малебен у Свята-Пакроўскім саборы, дыскатэка і феерверк. Новае ж — гэта стрытбол (баскетбол у адно кальцо) і пляжны валейбол.

Турнір па хуткіх шахматах

Апошні штрых

Святочны феерверк