Разам з БАЖ
16 сентября 2011, 07:00

Разам з БАЖ

На пачатку верасня з невялікім інтэрвалам адзначаліся Дзень ведаў, Дзень беларускага пісьменства, Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў, што і паслужыла добрай нагодай для сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў, штатных і пазаштатных аўтараў нашай газеты, каб па добрай традыцыі апошніх гадоў наведаць Мікашэвічы.
Поделиться

Першая сустрэча прайшла з вучнямі 5 і 8 класаў СШ №1 — госці распавялі пра друкаваныя выданні Лунінеччыны, асаблівасці журналісцкай прафесіі, правялі віктарыну. Уласныя вершы прачыталі вучні Лера Ніцэвіч і Яна Касцюкевіч, настаўніца Ніна Ніцэвіч.

У СШ №2 на сустрэчу запрасілі вучняў пачатковых класаў, для якіх прайшла віктарына з салодкімі і “канцылярскімі” прызамі. Потым госці пазнаёміліся з бібліятэкай і музейнымі экспазіцыямі гімназіі імя Ул.Нядзведскага.

Вучні СШ №2 адказваюць на пытанні віктарыны

А заключным “этапам” стаў своеасаблівы круглы стол у гарадской бібліятэцы. Чыталі свае творы і разважалі аб аспектах сучаснага жыцця, аб ролі СМІ ў ім журналісты Віктар Філатаў, Людміла Хмялеўская, самадзейныя паэты Віктар Пінігін, Надзея Дзедзіна, Кацярына Котава, педагогі Ніна Грошава і Таццяна Захаранка… Усе адзначылі вельмі вольную і добразычлівую атмасферу вечарыны.

Удзельнікі “Вераснёўскіх святаў разам з БАЖ” удзячныя за дапамогу намеснікам дырэктараў школ Л.П.Альгамец (СШ №1) і Н.У.Лабко (СШ №2), настаўніцы СШ №2 В.А.Шэляговіч, дырэктару гімназіі С.П.Высоцкаму і бібліятэкару гэтай навучальнай установы М.А. Клеўжыц, дырэктару гарадской бібліятэкі А.А.Пуляк.

У час сустрэчы ў Мікашэвіцкай бібліятэцы