Жыццё навідавоку

Жыццё навідавоку

16 сентября 2011, 07:00
422

Галасавалі за квітнеючую Беларусь, і яна вясной квітнела, летам пачала чахнуць, а восенню ўсе плады зачарвівелі і дружна асыпаюцца.

* * *

Вёска сярэдняга маштабу, у савецкія часы спеўная, шматлюдная (Кітаем яе называлі), з пачатковай школай, сельскай бібліятэкай, дзіцячым садком, амбулаторыяй, цяпер — спітая, захалустая, з паловай пустуючых хат.

Падыходжу да магазіна, там кучкуецца некалькі жанчын-пенсіянерак.

— Што, Паўлавіч, чуваць новага?

— У наступным месяцы пенсіянерам выплацяць кампенсацыю, па пяцьсот тысяч кожнаму…

І радасны вокліч: «Во, бабы, папап`ем!»

* * *

50 тысяч. Столькі рублёў ты можаш зарабіць, калі з ранку да вечара парачкуеш, гэта значыць папрацуеш сагнуўшыся, збіраючы бульбу на полі ў фермера.

А што купіш за тыя потныя грошы? З прадуктаў харчавання — 1 кілаграм нармальных цукерак (напрыклад. «Алёнушка») або кілаграм не самай дарагой каўбасы; з будаўнічых матэрыялаў — 10 цаглін для будаўніцтва печы або паўтара ліста шыферу.