Журналістыка без межаў

Журналістыка без межаў

23 сентября 2011, 07:00
463
Напрыканцы лета дзвюм выпускніцам журналісцкай майстэрні “ПРОФІль” - Вікторыі Луд і мне, Вользе Соц, пашчасціла пабываць у польскім горадзе Гданьску.

Пры падтрымцы Фонда імя Льва Сапегі і Дома Яднанняў і Сустрэч (Польшча) мы ў складзе групы  з Беларусі, а таксама пры ўдзеле моладзі з боку Польшчы два тыдні пазнавалі культуру і гісторыю краіны-суседкі. Наведалі шэраг музеяў, пабывалі на Балтыйскім моры, прынялі ўдзел у кірмашы Святога Дамініка, ладзілі вечарыны нацыянальных культур.

Карыснымі былі майстар-класы, асабліва — па правах чалавека, гісторыі Беларусі і Польшчы. Нас, маладых журналістаў, запрасілі таксама на прэс-канферэнцыю з маршалкам Сената Польшчы Багданам Барусевічам. Да таго ж, наведалі яшчэ пяць польскіх гарадоў.

Дамоў вярта-ліся шчаслівыя і ўпэўненыя: для журналістыкі не існуе межаў.