Жыццё навідавоку

Жыццё навідавоку

23 сентября 2011, 07:00
672

* * *

Паводле даных Белстата, рост цэн у Беларусі з пачатку года па верасень склаў 53,6%. Ёсць прадукты і тавары, кошты на якія павялічыліся ўдвая і нават болей.

Растуць цэны, шмат каму становяцца не па кішэні — і расце незадаволенасць і цэнамі, і тым, за што галасавалі на апошніх выбарах, а заадно прырастаюць рады “пятай калоны”.

* * *

На 14 верасня 2011 года ўклады абясцэніліся ў параўнанні з сакавіком больш як на 280%.

Зноў той жа стрэс ў “майго народа”, як і ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя: многія людзі кінуты ў беднасць — дэвальвацыя і цэны “нагрэлі” тых, хто даверыўся беларускаму рублю. І зноў становіцца папулярнай прыпеўка, складзеная 20 гадоў назад:

Накапіла баба грошай, каб пахаранілі,

А цяпер за тыя грошы свечачку купілі.