Кубак Беларусі па матаболу- у лунінецкіх спартсменаў
З 6 па 9 кастрычніка на матадроме ў Лунінцы прайшлі гульні на Кубак Беларусі па матаболу.

Удзельнічалі наступныя каманды: «Азот» (Гродна», «Аўтамабіліст» (Пінск), «Зара» (Мінск), «Лунінец» і «Юнацтва» (Пінск).
У фінале сустрэліся каманды «Лунінец» і «Аўтамабіліст» (Пінск). Перамаглі гаспадары з лікам 4:0 і ў другі раз запар сталі ўладальнікамі ганаровага прыза.