У Маладзечна — “Дажынкі”

У Маладзечна — “Дажынкі”

Гэта было 15 рэспубліканскае свята-кірмаш працаўнікоў вёскі.

Нагадаем геаграфію ранейшых «Дажынак». Першыя адбыліся ў Століне ў 1996 годзе. Тады было сабрана 6 мільёнаў тон збожжа. У 1997 годзе свята прайшло ў Мастах. Хлебны каравай таксама важыў 6 мільёнаў тон. Старажытны Нясвіж прымаў гасцей у 1998 годзе. У засекі засыпалі ўсё тыя ж 6 мільёнаў тон збожжа.

У 2000 годзе свята прайшло ў Шклове. Валавы збор зерня знізіўся на 1 мільён тон. 2001 год — Мазыр. Валавая вытворчасць збожжа па краіне склала 5 мільёнаў 819 тысяч тон.  Полацк — калыска дзяржаўнасці і культуры Беларусі — стаў гаспадаром свята ў 2002 годзе. Ураджай года — 7 мільёнаў 119 тысяч тон збожжа. У 2003 годзе “Дажынкі” вяртаюцца на Брэстчыну, у Пружаны. Асаблівасцю іх стала тое, што разам з пераможцамі хлебнай нівы сталі ўслаўляцца і лепшыя на нарыхтоўцы кармоў.

2004 год — Ваўкавыск. Разам з прыватнымі гаспадаркамі хлебны каравай склаў каля 8 мільёнаў тон. 2005 год — Слуцк. Ураджай нядрэнны — звыш 7 мільёнаў. Бабруйск прымае “Дажынкі” ў 2006 годзе. Ураджай — 6 мільёнаў. 2007 год стаў адметным для Рэчыцы: тут прайшлі святочныя мерапрыемствы. Валавы збор збожжа — 7 мільёнаў 435 тысячы тон. У Оршы адбыўся фестываль-кірмаш у 2008 годзе. Сабрана 9,3 мільёна тон хлеба. Кобрын становіцца сталіцай “Дажынак” у 2009 годзе. Ліда прымала пераможцаў у 2010 годзе. Хлебаробы атрымалі 7,1 мільёна тон.


Маладзечна 2011 года — зусім іншы горад. Асабліва ў цэнтры і ўздоўж цэнтральнай вуліцы — Вялікі Гасцінец. Ды і аўтамабільная магістраль Мінск-Нарач стала сучаснай і добраўпарадкаванай.
А што да свята, дык яно традыцыйнае.

Последние новости