Ацяпляльны сезон — у штатным рэжыме
14 октября 2011, 06:00

Ацяпляльны сезон — у штатным рэжыме

Забеспячэнне горада гарачай вадой і цяплом ажыццяўляе Лунінецкая раённая кацельня. Па словах яе начальніка Валерыя Паўлюкевіча, гараджане не адчуюць у асенне-зімовы перыяд асаблівых змяненняў.
Поделиться

— Валерый Аляксандравіч, якая задача ўскладваецца на раённую кацельню?

— Наша кацельня, якая зараз працуе на прыродным газе, з’яўляецца крыніцай. Награваем сеткавую ваду і падаем на цэнтральныя цеплавыя пункты, якіх у горадзе 12. А далей ужо камунальнікі падаюць яе ў кватэры.

Валерый Аляксандравіч Паўлюкевіч – начальнік Лунінецкай кацельні. На гэтай пасадзе ўжо трынаццаты год. А да гэтага 15 годоў аддаў жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Таму дасканала ведае ўсе плюсы і мінусы забеспячэння горада гарачай вадой і цяплом.

— Што зроблена ў міжацяпляльны сезон?

— Гараджане могуць не хвалявацца. Пастараліся выканаць усе мерапрыемствы, каб зімой не было збояў ні з цяплом, ні з гарачай вадой. Зрабілі гідраўлічныя выпрабаванні. Выявілі 11 парываў, таму замянілі 120 метраў труб. Правялі ізаляцыю 600 метраў магістральных трубаправодаў дыяметрам 530 мм па новых тэхналогіях. Зроблены прафілактычны рамонт кацельнага абсталявання.

Машыністы рэзервовых помпавых мазутных установак Максім Лазько (злева) і Андрэй Юроўскі праводзяць чарговую праверку

— Якія гарантыі, што перазімуем нармальна?

— Першае, газ у нас ёсць. Другое, усё зрабілі, ужо гаварыў раней, каб сістэма цепла- і водазабеспячэння не давала збояў. Трэцяе, ёсць рэзервовы запас мазуту і ў спраўным стане абсталяванне. Чацвёртае, персанал падрыхтаваны, прафесійны.  Ёсць неабходная тэхніка для аварыйных, рамонтных работ. Дарэчы, 98% суб”ектаў гаспадарання горада маюць пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезона.

На балансе Лунінецкай кацельні – 15 км 600 метраў сеткавых магістраляў. Тры чвэрці з іх, а гэта каля 4 км, магістральныя, новыя, якія адпавядаюць патрабаванням часу. Сеткавыя трубаправоды абноўлены на 50%.

— Якая сітуацыя з будаўніцтвам міні-ТЭЦ на мясцовым паліве?

— Для замяшчэння імпартнага прыроднага газу ў 2012-2015 гадах Мінэнерга запланавала ў тым ліку і ўвод міні-ТЭЦ на мясцоых відах паліва на базе Лунінецкай раённай кацельні. Справа ў тым, што былі зададзены іншыя параметры для яе абсталявання. Упор зроблены не на замежнае, а на айчыннае. Таму архітэктурны праект рабіў ужо іншы інстытут. Ён павінен быць гатовы ў сярэдзіне гэтага месяца. А будаўніцтва пачнецца ў наступным.

Начальнік кацельні Валерый Паўлюкевіч (злева) з дзяжурнай зменай (злева направа): дзяжурныя інжынер Уладзімір Ераміевіч, электрык Андрэй Шчатко, слесар Аляксандр Кананюк, машыніст катлоў Аляксандр Грушэўскі, слесар КіП Мікалай Багданец, старшы машыніст Ів