Умовы працы

Умовы працы

14 октября 2011, 06:00
605
12 кастрычніка ў актавай зале райвыканкама прайшоў семінар, на якім разглядаліся актуальныя пытанні заканадаўства аб працы, заработнай плаце і ўмовах працы.

Удзельнікі мерапрыемства абмяркоўвалі кантрактную форму найму работнікаў, актуальнасць аплаты працы, парадак правядзення атэстацыі рабочых месцаў, забеспячэння работнікаў індывідуальнымі сродкамі абароны.

Важным было і тое, як прафесіянальна падрыхтаваць кадры, як павышаць іх кваліфікацыю.

Адбыўся і круглы стол “Пытанні і адказы”. Прыцягнула ўвагу і выстава сродкаў індывідуальнай абароны.

У семінары прынялі ўдзел эканамісты, спецыялісты аддзела кадраў і інжынеры па ахове працы і тэхніцы бяспекі.