Непрыстойныя словы
Адны, пачуўшы брыдкаслоўе, падымаюць сказанае на смех, другія адносяцца з паддзеўкай. І ў адным і ў другім выпадку малы ўспрымае такія адносіны як адабрэнне або як знак ухвалення і будзе старацца выклікаць весялосць яшчэ і яшчэ. І памыляюцца тыя бацькі, якія астаўляюць такую сітуацыю без увагі: у малога неўпрыкмет брыдкія словы ўвойдуць у пастаяннае ўжыванне.
Многія бацькі, пачуўшы непрыстойныя словы, абураны або шакіраваны і свараць малога, выражаюць свае эмоцыі ў павышаным тоне. Але трэба ведаць адно правіла: ні сварыцца, ні сароміць, ні караць дзіця ў такіх выпадках не трэба, паколькі яно яшчэ не ведае значэння гэтых слоў, не разумее, што гэта дрэнна, а таму ваша рэакцыя будзе яму няўцям.
Лепшы спосаб уздзеяння — тлумачэнне. Пастарайцеся спакойна і дабрадушна данесці інфармацыю аб значэнні гэтых слоў і растлумачыць, што выкарыстоўваць іх сорамна і непрыстойна. Трэба помніць, што ваша мова і дома, і ў кампаніі, і ў грамадскіх месцах павінна быць чыстай. Там, дзе пры дзецях выкарыстоўваецца брыдкаслоўе, яно ўсталёўваецца ў іх лексікон, становіцца нормай ужывання і ўсе павучанні аб культуры мовы марныя.