30 кастрычніка аўтамабілісты і дарожнікі
адзначаюць сваё прафесійнае свята.

У раёне ёсць не толькі чыста аўтамабільныя арганізацыі, але і транспартныя структурныя падраздзяленні на многіх прадпрыемствы. На ААТ «Палесьеэлектрамаш» транспартны цэх забяспечвае дастаўку гатовай прадукцыі спажыўцам не толькі ў Беларусі, але і ў Расію і ў Украіну, выконваюцца ўнутрызаводскія перавозкі.
На здымку (злева направа): вадзіцелі Віталь Хілюк, Дзмітрый Канапацкі, Віталь Сыцін, Сцяпан Гаргун, Андрэй Чарнавокі, Мікалай Калінковіч і Мікалай Нішта