Да справы — з задавальненнем

Да справы — з задавальненнем

28 октября 2011, 07:00
899
Сяргей Койка - радыёмеханік шостага разраду ААТ «Рамбыттэхніка-Пінск» (філіял у Лунінцы). На гэтым прадпрыемстве працуе ўжо 12 гадоў, а наогул займаецца рамонтам апаратуры семнаццаць гадоў. 

Зараз завочна вучыцца ў Брэсцкім каледжы чыгуначнага транспарту. Спецыялізацыя — радыёсувязь на чыгуначным транспарце. У майстэрні ў асноўным рамантуецца бытавая тэхніка айчыннай вытворчасці. І хаця «Рамбыттэхніка» перажывае не лепшыя часы, але майстры, што тут працуюць, не збіраюцца адмаўляцца ад сваёй карыснай для насельніцтва дзейнасці. Цяпер разам з Лунінецкім камбінатам бытавога абслугоўвання наладжваецца прыём заказаў на рамонт бытавой тэхнікі ў Мікашэвічах.