Дні назірання за птушкамі

Дні назірання за птушкамі

28 октября 2011, 07:00
747
Упершыню мне выпала магчымасць паназіраць за птушкамі праз бінокль і ў назіральную трубу. 

Разам з сябрамі і з настаўніцай мы сустрэліся ў гэты дзень каля вясковага парку, каб далучыцца да цікавага мерапрыемства: у першыя выхадныя дні кастрычніка па ўсёй Еўропе аматары прыроды назіраюць за птушкамі і спрабуюць іх палічыць.

За пяць гадзін мы прайшлі ад вясковага парку да ферм нашага СПК, а потым да сажалак рыбгаса “Лахва” і адзначылі 25 відаў птушак, прыблізнай колькасцю 880 асобін. Разглядваць птушак, асабліва маленькіх, праз бінокль на самай справе не проста, бо яны не сядзяць на месцы. Але некаторыя “дазваляюць” добра сябе разгледзець, як, напрыклад, вялікі дзяцел. А  качак-крыжанак, якіх мы налічылі ў гэты дзень болей за астатніх птушак (прыблізна 400 асобін), і бакланаў мы разглядвалі на сажалцы праз назіральную трубу. 

* * *

Ва ўсееўрапейскіх днях назірання за птушкамі ў гэтым годзе прынялі ўдзел 5.086 беларусаў. Усяго налічылі 26 тысяч пярнатых 95 відаў. Лідэрамі па колькасці назіранняў сталі грак (4.880 назіранняў), шэры журавель (4.802) і каўка (3.673).

Від

Колькасць

Вялiкi баклан

19

Качка-крыжанка

400

Вялiкая белая чапля

3

Шэрая чапля

2

Канюк-мышалоў

1

Чайка-рыбачка

12

Шызы голуб

34

Вялiкi дзяцел

2

Сiрыйскi дзяцел

3

Сойка

16

Сарока

4

Грак

9

Шэрая варона

40

Дрозд-пiскун

13

Звычайны шпак

107

Рудахвостка-чарнушка

2

Гарадская ластаўка

59

Бурагаловая сiнiца

49

Вялiкая сiнiца

17

Сiняя сiнiца

5

Дамавы верабей

6

Палявы верабей

55

Белая плiска (сiтаўка)

14

Берасцянка (зябок)

1

Звычайная стрынатка

7

Усяго

880

Ірына Нефідовіч, сябра ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»

Последние новости