Паперадзе — Ганна, а за ёй Максім з Арцёмам
28 октября 2011, 07:00

Паперадзе — Ганна, а за ёй Максім з Арцёмам

Сёлета Лунінеччына шчодрая на нованароджаных: за ўзятыя для падліку апошнія тры месяцы – каля 250 дзетак, з іх 57% - хлопчыкі.
Поделиться

Лідарамі сярод дзяўчынак з’ўляюцца: Ганна – 13, сярод хлопчыкаў – Максім і Арцём (па 11). У першыя тройкі ўваходзяць: з дзяўчынак  — Анастасія, Дар’я, Ксенія, з хлопчыкаў – Уладзіслаў, Аляксандр і Данііл з Данілам. Дарэчы, сустракаецца яшчэ некалькі імён у рускіх і беларускіх варыянтах – гэта веянне часу.

У спісе рэдкіх і незвычаўных жаночых імён – Аліса, Даміні-ка, Слава, Кіра і мужчынскіх – Ніл, Серафім, Марат. Выбіраючы незвычайнае імя, мамы і таты хочуць падкрэсліць індывідуальнасць сына або дачкі. Некаторыя бацькі знаходзяць імёны ў інтэрнэце, некаторыя – у серыялах альбо кнігах. Таму і з’явіліся неардынарныя ці іншаземныя імёны: Даніэла, Бажэна, Віялета, Данісім, Герман, Дамінік і Багдан.

На дзіва багаты “асартымент” імён: 42 жаночыя і 43 мужчынскія. З’явіліся і даўно забытыя імёны: Васіліса, Паўла, Макар, Давід, Мацвей, Сямён, Радзівон.

Выходзяць, на жаль, з ужытку здаўна папулярныя такія імёны, як Вера, Ева, Любоў і Галіна, Адам, Пётр, Павел, Сцяпан і Васіль.