Былі трэцімі
27-28 кастрычніка валейбольная каманда Лунінецкага сельгаскаледжа прыняла ўдзел у турніры, які быў прысвечаны 55-годдзю Пінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага ліцэя будаўнікоў.
Акрамя лунінчан, у кругавых гульнях прынялі ўдзел валейбалісты гаспадароў турніру, пінскіх аграрна-тэхнічнага каледжа і ліцэя сельгасвытворчасці. Нашы землякі ў выніку занялі трэцяе месца.