Лебедзі на сажалцы
03 ноября 2011, 09:20

Лебедзі на сажалцы

Ужо больш за месяц на вадаёме ля Лунiнецкай аўтастанцыi жывуць чатыры лебедзi-бацькi i двое іх дзяцей.
Поделиться

Лебедзяняты яшчэ шэранькiя, не апранулiся ў белае пер`е, таму маламоцныя i не могуць пакуль што ляцець у вырай.

Чаму ж яны такiя познiя? Хутчэй за ўсё нейкi звер знiшчыў першыя яйкi, а можа, i малых птушанятак, таму гэтыя дзеткi аказалiся такiмi запозненымi.

Калi панаглядаць за iмi, то яны — i старыя, i маладыя — увесь час акунаюцца ў ваду ў пошуках ежы. А колькi тут ежы на гэтай невялiкай сажалцы?! А холад становiцца ўсё мацнейшым i мацнейшым. Калi б людзі паклапаціліся пра птушак, грунтоўна падкормлiвалi б iх, птушачкi хутчэй бы раслi.