«Каласавіны» ў каледжы

«Каласавіны» ў каледжы

У бібліятэцы палітэхнічнага каледжа прайшлі чарговыя літаратурныя “Каласавіны-2011”, якія зладзілі ўдзельнікі творчага клуба “Муза” гарадскога Дома культуры і паэтычнага клуба “Натхненне”, што плённа працуе ў каледжы.

Напачатку выступілі прадстаўнікі “Музы” — Вадзім Жылко, Рыгор Жук, Аляксандр Хаўдзееў, Людміла Хмялеўская, Лілія Віктарава, Віктар Пінігін, Віктар Філатаў. Яны расказалі пра дзейнасць “Музы”, падзяліліся сваімі думкамі аб творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, прачыталі новыя творы ў розных жанрах. Дырэктар краязнаўчага музея Ганна Мікалаеўна Пакіна і навуковы супрацоўнік Іна Леанідаўна Сайко інфармавалі пра экспазіцыю музея, тэматычныя экскурсіі.

Рыгор Жук (злева) і Аляксандр Хаўдзееў

Бібліятэкар Вера Яўгенаўна Скіба прадставіла новых і ўжо вядомых удзельнікаў “Натхнення”, паведаміла аб навінах жыцця клуба, прачытала свой новы верш. Выступілі са сваімі, у асноўным лірычнымі вершамі таксама Святлана Квяткоўская, Арцём Дзічко, Дзяніс Ворах, Крысціна Яцкевіч, Настасся Стрэха і Настасся Семясенка.

На заканчэнне была праведзена віктарына па творчасці Я.Коласа і Я.Купалы.

Навучэнцы слухалі гасцей-літаратараў...

...і самі чыталі ўласныя творы

Последние новости