Літаратурны лістапад

Літаратурны лістапад

17 ноября 2011, 08:00
624
У Лунінецкай цэнтральнай бібліятэцы праводзіцца акцыя пад назвай “Лістапад - месячнік папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры”.

На вялікай выставе прадстаўлены шырокі асартымент кніг беларускіх пісьменнікаў апошніх гадоў выдання: паэзія Я.Купалы, Я.Коласа, Ф.Багушэвіча, Цёткі (А.Пашкевіч), У.Дубоўкі, М.Танка, П.Броўкі, П.Панчанкі, А.Разанава, Я.Янішчыц, Н.Мацяш, Л.Дранько-Майсюка, проза М.Лынькова, А.Адамовіча, В.Быкава, Б.Сачанкі, Я.Брыля, У.Караткевіча, І.Чыгрынава, І.Мележа, І.Пташнікава, Г.Марчука, Л.Левановіча, Т.Бондар, Я.Сіпакова, а таксама іншых аўтараў, у тым ліку маладых.

А на чарговым пасяджэнні творчага клуба “Муза” ў Лунінецкім ГДК на тэму “Песняры роднай зямлі”, прысвечаным творчасці Я.Купалы і Я.Коласа, размова таксама ішла аб беларускай літаратуры ў шырокім кантэксце, яе ролі ў выхаванні чалавечай асобы. Роздумамі падзяліліся, а таксама пачыталі свае творы як сталыя сябры клуба, так і юныя госці. Размова атрымалася цікавая і змястоўная. Спадзяёмся, што пасля гэтай сустрэчы шэрагі сябраў клуба пабольшацца.