Тэхнічныя гульні
07 декабря 2011, 14:21

Тэхнічныя гульні

Купіце дзіцяці канструктар - не пашкадуеце!
Поделиться

Зборка канструктара развівае ўяўленне, абстрактнае і прасторавае мышленне, маторыку, уседлівасць, а таксама прывівае навыкі працоўнай дзейнасці.

Купляючы дзі-цячы канструктар, вызначыцеся: для якой мэты вам патрэбна цацка? Трэба ўлічыць схіль-насці свайго дзіця-ці і канструктар купляць пад яго інтарэс. Гэтая рэч павінна набывацца і пад узрост дзіцяці. Да трохгадовага ўзросту можна выбіраць канструктар пластмасавы, з буйнымі дэталямі, якія лёгка складваюцца — у іх зручныя злучэнні. Такі занятак развівае работу рук і пальцаў, кемлівасць, дае маральнае задавальненне.

З узростам набываюцца і больш складаныя цацкі, з дрэва, а найкарысней — з металу, дзе дэталі збіраюцца з дапамогай балтоў і гаек. Яны развіваюць фантазію і тэхнічную кемлівасць. На злучэнні з дапамогай балтоў і гаек трымаецца ўвесь інжынерны свет. Асабліва гэта карысна для хлопчыкаў — ім усё жыццё прыйдзецца мець справу з тэхнікай і будаўніцтвам ці то ў дамашніх умовах (кватэра, машына), ці на вытворчасці.