Каму — рай, каму — ад
Беларускія ўлады ва ўвесь голас хваляцца: у нас лепш, чым у Расіі.
А вы бачылі, каб хоць адзін расіянін прыехаў да нас у заработкі? Затое сотні тысяч беларускіх хлопцаў «укалваюць» на будоўлях Расіі.
* * *
Райвыканкам, райсавет, райінспекцыя, райсабес і іншыя раённыя арганізацыі — гэта РАЙ для мясцовых чыноўнікаў. АД для іх там, зверху, у адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.