Аб прыродзе з любоўю
16 декабря 2011, 08:00

Аб прыродзе з любоўю

Прэзентацыя чарговага зборніка пейзажных мініяцюр, замалёвак і навел літаратара і краязнаўцы з Любані Сцяпана Паўлавіча Нефідовіча “Запознены салавей” адбылася ў актавай зале цэнтральнай бібліятэкі.
Поделиться

Напачатку шаноўны аўтар, які адзначыў сёлета 70-годдзе, расказаў пра сябе, сваю творчасць, пазнаёміў прысутных з творамі ў розных жанрах. Тэма ўзаемаадносін чалавека з прыродай — адна з галоўных. З ранняга дзяцінства, якое прыйшлося на цяжкія і нават трагічныя ваенныя і пасляваенныя гады, будучы педагог і літаратар моцна пасябраваў з цудоўным і загадкавым светам прыроды. У сваіх творах ён здолеў мастацкім словам перадаць многія праявы гэтага своеасаблівага і загадкавага свету. Галоўная думка аўтара ў тым, што чалавек — часцінка прыроды, яе стварэнне, таму павінен адпаведным чынам будаваць свае паводзіны з ёй. На жаль, стасункі паміж чалавекам і прыродай далёкія ад ідыліі, што выклікае вялі-кую самоту і заклапочанасць. Аўтар нават параўноўвае некаторых людзей з “дзікімі звярыма”, яія не ўсведамляюць самі, што твораць. Было выказана спадзяванне, што новы зборнік прынясе чытачам прыемныя хвіліны і памкне да прыязных адносін з прыродай, узбагаціць іх свядомасць добрымі пачуццямі да яе.

У цікавай размове прынялі ўдзел таксама педагог і краязнавец І.А.Панасюк, літаратары з клуба “Муза” ГДК Р.А.Жук, Л.А.Віктарава, А.П.Хаўдзееў, супрацоўнікі аддзела культуры і раённага музея, педагог СШ №2 г. Лунінца С.А.Гардзіевіч, а таксама вучні гэтай школы.

Напрыканцы была праведзена віктарына на матэрыяле зборніка “Запознены салавей”.