Сочы…
16 декабря 2011, 08:00

Сочы…

Санаторый “Беларусь” дае магчымасць многім беларусам розных узростаў пазнаёміцца са сталіцай зімовай Алімпіяды 2014 года.
Поделиться

І хаця зараз у горадзе няпроста: будуюцца новыя спартыўныя, і не толькі, аб’екты, але сочынцы і госці церпяць, бо ведаюць, што пасля спартыўнага свята Сочы атрымаюць шмат магчымасцяў для далейшага развіцця санаторнага, курортнага і турыстычнага адпачынку. Вось і Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ударнымі тэмпамі будуе гатэль апартаментнага тыпу. Колькасць паверхаў — 10+3, апартаментаў — 126.

Што адразу кінулася ў вочы, дык гэта чысціня ў горадзе. У першы прыезд сюды ў санаторый некалькі гадоў таму назад такога не было. Але ж Сочы рыхтуецца да алімпіяды, таму ўсе вельмі стараюцца.

Шчыт ля будаўніцтва гатэля апартаментнага тыпу

У наш санаторый прыязджаюць не толькі з Беларусі, у тым ліку школьнікі з чарнобыльскіх раёнаў Гомельшчыны, але і з розных куткоў Расіі — ад Магадана і Уладзівастока да Варонежа, Самары, Стаўрапаля і іншых гарадоў.

Радуе, што санаторый мадэрнізуецца, на месцы старых госцевых домікаў будуюцца новыя, прапаноўваюцца сучасныя працэдуры. А для тых, хто вясной ці восенню прыязджае аздаравіцца, ёсць шмат цікавых прапаноў. Не буду расказваць аб іх, бо гэта ўжо рэклама.