«Жыве Максімава імя”

«Жыве Максімава імя”

16 декабря 2011, 08:00
740
Пад такой назвай у нашай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны 120-годдзю М.Багдановіча.

Усе жадаючыя вучні здолелі праявіць свае таленты ў час разнастайных мерапрыемстваў: конкурсаў газет і чытальнікаў вершаў, віктарыны “Ці ведаеш ты жыццё і творчасць Багдановіча?”, вечарыны “Застанецца ён непаўторным…”

Асабліва хочацца адзначыць конкурс творчых работ: юныя паэты выказалі словы любові і павагі да славутага беларуса. Вось некалькі цытат.

Ангеліна Скрыль, 8“А” клас:
Таленавіты і разумны…
Жыццё кароткае пражыў.
Пісаў пра родныя мясціны
І пра каханне не забыў.

Аліна Кухарчук, 7“Б” клас:
Сумна прайшло дзяцінства яго:
Маці не стала — памеркла жыццё.
Але юны паэт працягваў жыць,
Змагацца за шчасце, Радзіму любіць.

Марына Чэкун, 7 “А” клас:
Ён быў адлучаны ад Радзімы,
Сумаваў па ёй дзень і ноч.
І ў творах сваіх аб краіне
Успамінаў пра яе прыгажосць.