Лунінецкі філіял ГА “БАЖ”-
22 декабря 2011, 10:31

Лунінецкі філіял ГА “БАЖ”-

пераможца па выніках года.
Поделиться

Вынікі конкурсу на лепшую філію Беларускай асацыяцыі журналістаў па выніках працы за 2011 год падведзены на Радзе ГА “БАЖ”, якая адбылася 16 снежня ў Брэсце.

Як адзначыла ў сваёй прамове кіраўнік Лунінецкай філіі Святлана Гарда, у гэтым годзе ў чарговы раз філія прадэманстравала працаздольнасць і актыўнасць, журналісты ўдасканальвалі свае веды, выступалі ініцыятарамі правядзення разнастайных мерапрыемстваў і кампаній.

Ганаровымі дыпломамі адзначаны таксама Гомельская гарадская арганізацыя БАЖ, Бабруйская і Глыбоцкая суполкі сябраў арганізацыі.

Лунінецкі філіял Беларускай асацыяцыі журналістаў прызнаецца лепшым ужо чацвёрты раз.